Украінская дэлегацыя ў сераду, 4 снежня, павінна адбыць у Брусэль для правядзення перамоў аб падрыхтоўцы да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, якая размешчана на сайце ўрада.

«Заўтра наша дэлегацыя паедзе ў Брусэль, і мы працягнем перамовы, якія дазволяць падпісаць Пагадненне аб еўрапейскай інтэграцыі на выгадных для Украіны ўмовах. Пра гэта дамовіўся прэзідэнт і цяпер гэтая дэлегацыя фармуецца», — адзначыў Азараў.

Чакаецца, што дэлегацыю ўзначаліць віцэ-прэм'ер-міністр Сяргей Арбузаў.

Адначасова ўрад мае намер накіраваць дэлегацыю ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?