Карыес не толькі прыносіць фізічныя пакуты, ён яшчэ можа і дорага абыходзіцца. Стаматолагі цяпер каштуюць нятанна. Калі вы хочаце пазбегнуць і хваробы, і выдаткаў на яе лячэнне, то вы павінны клапаціцца пра свае зубы.

Ёсьць пяць простых спосабаў пазьбегчы карыесу, раіць радыё «Свабода».

Чысьціце зубы

Многія людзі чысьцяць зубы недастаткова добра. Не забывайцеся, што чыстка зубоў ня толькі пазбаўляе іх ад часьцінак ежы, але і ад бактэрыяў, а таксама і ад налёту, які зьнішчае зубную эмаль. Лепш за ўсё чысьціць зубы два разы на дзень, а таксама пасьля вельмі салодкай ежы. Выбірайце зручную шчотку і чысьціце зубы ня менш за дзьве хвіліны. Разам з тым, не перастарайцеся – занадта цьвёрдая шчотка і занадта моцны націск могуць таксама пашкодзіць зубную эмаль.

Выкарыстоўвайце пасту і вадкасьці з фтарыдам (фторам)

Каля вы ідзяце да стаматоляга, то там вам абавязкова прапалошчуць рот вадкасьцю з фтарыдам. Але ня ўсе з нас палошчуць рот дома. І дарэмна, бо фтарыд абараняе зубы і робіць іх нашмат мацнейшымі. Фтарыд знаходзіцца нават у вадаправоднай вадзе, але лепш за ўсё ужываць вадкасьці для паласканьня.

Не забывайцеся пра зубную нітку

Шмат хто з нас пазьбягае зубной ніткі, думаючы, што гэта забірае занадта шмат часу. Але справа ў тым, што зубная шчотка ачышчае толькі паверхню вашых зубоў, але ня шчыліны паміж імі. Калі вы будзеце выкарыстоўваць зубную ніць, то гэта на 40% зробіць вашы зубы больш чыстымі. Важна зразумець, што нават калі вы ня бачыце на зубах часьцінкі ежы, яны ўсё роўна застаюцца ў шчылінах паміж зубамі і зьяўляюцца выдатным месцам для жыцьця бактэрыяў, якія выклікаюць карыес.

Дыета

Прадукты, якія вы спажываеце маюць непасрэдную сувязь зь дзіркамі ў зубах. Напрыклад, поўная ліпкіх і салодкіх прадуктаў дыета лёгка прывядзе да карыесу, паколькі пастаўляе ў ваш рот шмат цукру. Цукар дазваляе бактэрыям сілкавацца і раскашаваць на вашых зубах. Старайцеся есьці больш сырой гародніны і прадуктаў бяз цукру, а калі ўжо ня можаце без салодкага, то хай гэта будуць не ліпучыя і цяжка жавальныя слодычы.

Рэгулярна наведвайце стаматоляга

Наведваньне вашага стаматоляга і гігіеніста для рэгулярных праверак можа прынесьці боль (у выпадку лячэньня або чысткі), але гэта адназначна таго варта. Гэтыя візыты дазволіць вашаму стаматолягу ўбачыць, наколькі добра вы чысьціце зубы і даць вам парады і рэкамэндацыі. Падчас візыту вашы зубы будуць глыбока ачышчаныя, што дазволіць пазбавіцца ад бактэрый і адкладаньняў. Стаматолягі маюць спэцыяльныя інструмэнты, якіх у вас дома няма, і якія дапамагаюць на доўгі тэрмін ачысьціць часткі зубоў, якія цяжка даступныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?