Барысаўскае земства пастанавіла асігнаваць 120 000 рублёў на папраўку дарог і штогод будаваць восем школ у павеце. Гэтае ж самае земства звярнулася да міністэрства асветы, просячы падмогі 64 120 рублёў на ўтрыманне вучыцялёў у 1914 годзе.

«НН». №49. 1913.

Расейцы хочуць спакою. Чацвёртыя выбары ў парламент Расеі зусім пазбаўленыя таго рэвалюцыйнага запалу, які характаразаваў абранне першай, другой і нават трэцяй Думаў. Расейская палітыка стала нуднай. На гэты раз расейцы не збіраюцца рабіць «гістарычнага выбару». Дый, разважыўшы, і неабходнасці няма. 90-я ў Расеі прайшлі пад пытаннем «Ці вернуцца камуністы?» Цяпер жа — думае грамадзянін Расіі — СССР не вярнуць, а жыццё ўжо, бач, паціху наладжваецца. І галоўнае, ёсць гарантыя таго, што так яно будзе і далей, — Уладзімір Пуцін.

«НН». №45. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0