Учора ўвечары, 5 снежня, памёр знаны гродзенскі мастак Зміцер Іваноўскі (нар. у 1957 г.).

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай сталі праблемы з сэрцам.

«Ён быў незвычайным чалавекам, спалучаў у сабе выдатнага творцу і неабыякавага грамадзяніна, — кажа журналіст Андрэй Пачобут.

— Ягоныя карціны станавіліся класікай як толькі з’яўляліся. Да таго ж ён меў актыўную грамадскую пазіцыю — можна сказаць, узначаліў страйкі прадпрымальнікаў у 2000-х.

Людзі з рынкаў тады прыйшлі да яго, хоць ён і не меў дачынення да прадпрымальнікаў, але вырашыў іх падтрымаць. Ён перажыў шмат арыштаў, як толькі ў Гродна адбывалася нейкая акцыя, Змітра сажалі на суткі. Нейкі час таму ён з'ехаў на вёску. Яму там падабалася. Тыдзень таму тэлефанаваў і запрашаў яго наведаць».

Карціны Змітра Іваноўскага сталі часткай гісторыі незалежнай Беларусі.

«Ён шмат працаваў на гістарычныя тэмы, - кажа спадар Пачобут. – Стварыў мадэль Фары Вітаўта за хвіліну да выбуху. Ягоная карціна, створаная перад рэферэндуму, дзе стаіць хлопчык з бел-чырвона-белым сцягам, тады прайшло па ўсіх газетах. Для Гродна гэта вельмі вялікая страта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?