У кастрычніку скарбонка дзяржавы пабяднела прыкладна на 550 млн. У верасні — на 315. У жніўні — на 225.
Такім чынам, на 1 снежня 2013 года золатавалютныя рэзервы дзяржавы склалі 6 мільярдаў 465 мільёнаў даляраў у пераліку.
З іх актывы ў замежнай валюце складаюць 3 мільярды 665 млн.
Зніжэнне міжнародных рэзервовых актываў звязана з выплатай замежных і ўнутраных пазык, а таксама са зніжэннем кошту золата на міжнародных рынках.
Паводле рэкамендацыя МВФ, у ідэале рэзервы павінны пакрываць кошт трох месяцаў імпарту. У Беларусі яны пакуль не дацягваюць да гэтага ўзроўню.
0
0
0
0
0
0