У панядзелак 9 сьнежня а 18:00 у менскай сядзібе Партыі БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, дом 3, адбудзецца прэзэнтацыя чарговай кнігі ў сэрыі «Бiблiятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» — «108 дзён i начэй у засьценках КДБ. Дзёньнік палітычнага закладніка».

Кнігу склалі турэмныя запісы былога палітвязьня Анатоля Лябедзькі. Дэпутат Вярхоўнага Савету XII і ХІІІ скліканьняў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў кінуты за краты «амэрыканкі» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Палітычным закладнікам яго трымалі 108 дзён і начэй. Па тэрміне зьняволеньня аўтар і назваў сваю кнігу — «108 дзён і начэй у засьценках КДБ». Урыўкі зь яе гучалі на радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?