Беларусь — адна з трох краін былога СССР, дзе па выніках першых дзевяці месяцаў 2007 года вырас афіцыйны курс долара ЗША да нацыянальнай валюты

Па выніках дзевяці месяцаў 2007 года Беларусь стала адной з трох краін былога СССР, дзе вырас афіцыйны курс долара ЗША да нацыянальнай валюты. Такі вынік праведзенага БелаПАН параўнання курсаў валют на 31 снежня 2006 года і 30 верасня 2007 года.

Першае месца па росце курсу долара заняў Узбекістан — 2,83% (з 1.240 да 1.275,03 сума). Далей ідуць Таджыкістан — 0,53% (з 3,4265 да 3,4445 самоні) і Беларусь — 0,42% (з 2.140 да 2.149 рублёў).

Не змяніліся афіцыйныя курсы долара ў Туркменістане (5.200 манатаў) і Украіне (5,05 грыўны).

У астатніх краінах былога СССР долар патаннеў: у Азербайджане — на 2,32% (з 0,8714 да 0,8512 маната), у Кіргізіі — на 3,21% (з 38,1238 да 36,8994 сома), у Грузіі — на 3,24% (з 1,7135 да 1,658 лары), у Казахстане — на 4,57% (са 127 да 121,2 тэнге), у Расіі — на 5,25% (з 26,3311 да 24,9493 рубля), ў Эстоніі — на 7,14% (з 11,8818 да 11,0331 кроны), у Латвіі — на 7,2761% (з 0,536 да 0,497 лата), у Літве — на 7,2765% (з 2,6304 да 2,439 літа), у Арменіі — на 7,62% (з 363,5 да 335,79 драма), у Малдове — на 10,83% (з 12,905 да 11,5075 лея).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, афіцыйны курс долара вырас за студзень—верасень на 1,17% (з 8,3425 да 8,4405 рубля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?