Меркаванні4949

Андрэй Дынько. Аўтобус у нікуды

Беларускі аўтобус не даехаў да Майдану.

Захацелі 53 беларусы паехаць на Майдан, выказаць салідарнасць з украінцамі, якія нам дапамагалі ў 1918-м і 1996-м. А мо і не толькі выказаць салідарнасць, але і дапамагчы. У нядзелю ў Кіеве ўсякае можа адбыцца.

Не толькі ўкраінцам дапамагчы, але і сабе. Калі Украіна не ўвойдзе ў Мытны саюз, то большаюць шанцы, што Беларусь з яго выйдзе. Бо калі не выйдзе, цяжэй будзе нам будзе з нашай будучыняй.

Актывісты нанялі аўтобус да Кіева, але пачалі красавацца ў сацсетках: «Я еду, і мы нанялі аўтобус. І я не скажу, хто наняў, але хто хоча далучыцца, пішыце мне».

А журналісты пачалі рабіць пра гэта матэрыялы ў СМІ.

Вынік: аўтобус спынілі пад Мар’інай Горкай. Усіх высадзілі, да Кіева даехала толькі частка людзей, дый тыя вымучаныя дарогай, менш на што здольныя.

Дар’я Каткоўская, светлая душа, апраўдваецца: «Прачытала шмат каментаў на сайтах аб тым, што самі вінаватыя, што ваш аўтобус затрымалі, трэ' было партызанскімі сцежкамі ехаць, нікому нічога не расказваць.

Хачу растлумачыць сваю пазіцыю. Я не бачу ніякіх прычын для таго, каб хаваць абсалютна законную дзейнасць: я рэалізоўвала свае канстытуцыйныя правы на распаўсюд інфармацыі, на свабоду перамяшчэння, на выказванне меркавання. Я лічу, што, як толькі мы пачынаем у такіх простых рэчах хадзіць партызанскімі сцежкамі, хавацца — мы пачынаем гуляць па правілах тых, хто хоча, каб мы баяліся, каб мы не былі чуваць і відаць».

У Дар'іных словах ёсць вялікая рацыя — нельга гуляць па правілах ворагаў і нас мусіць быць відна. Але і вынік — мы на Майдане — патрэбны тут і цяпер, а не толькі абстрактная вернасць «ідэальнаму патэрну». Таму, Дар’я, гэта той рэдкі выпадак, калі я з табой не згодны: працэс — нішто, вынік — усё.

Занадта часта палітычнага запалу ў беларусаў хапае толькі на прыгожы жэст, на парыў.

Беларусаў як супольнасць усё яшчэ адрознівае фатальнае няўменне даводзіць справу да канца.

Па-мойму, гэта ідзе ад «безнадзёгі» нашай каланіяльнай, ад глыбіннага нявер’я ў свае сілы. Усё адно, маўляў, у нас нічога не выйдзе, то што і старацца.

Нашто тады ставіць рэалістычныя задачы і прагматычна іх выконваць?

Ай, хай проста застанецца прыгожы жэст для гісторыі. Гэта максімум, на што мы здольныя. Так і жывём: ад жэста да жэста.

Украінцы нарадзіліся як нацыя ў Аўстрыйскай імперыі, у барацьбе дробных украінскіх інтарэсаў з польскімі нарадзіліся, беларусы – у Расійскай. Нас па-рознаму вучылі ў пачатковай школе геаграфічнага дэтэрмінізму.

Блогеры звыклі хаяць за няўдачы палітыкаў, лідараў, ды справа, як з тым аўтобусам на Майдан, не ў лідарах – не лідары яго піярылі, наадварот.

Справа ў агульнай хаатычнасці, агульнай нескіраванасці на канцавы вынік. Ад няўмення правяраць тэорыю практыкай.

Але ёсць жа і іншыя прыклады. Ёсць Аляксей, ёсць Мікола і Алесь, якія такі даехалі.

Ёсць праграмеры тыя самыя, якія знайшлі сябе ў гэтым свеце, а вечарамі робяць мільён добрых справаў за так. Можа, яны, такія як яны, сядуць за руль нашага беларускага аўтобуса?

Можа, у іх ёсць гэтая ўстаноўка: мала паехаць на Майдан. Трэба даехаць да Майдана і быць карысным там.

Каментары49

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць