Вечарам на Майдане Незалежнасці ў Кіеве выступілі еўрадэпутаты, а таксама былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, паведамляюць украінскія СМІ.
Саакашвілі звярнуўся да прысутных на ўкраінскай мове. Выступіў таксама і Уладзімір Някляеў.
Перад 20-й гадзінай пачаўся выступ «Ляпіс Трубяцкога».
Сяргей Міхалок вітаў удзельнікаў Майдана, зазначыўшы, што беларусы глядзяць на ўкраінцаў з павагай. «Ляпісы» выканалі «Не быць скотам» і яшчэ тры песні.
На нядзелю на Майдане зноў запланаваны вялікае народнае веча. Пачатак а 13-й паводле мінскага часу.
Live streaming video by Ustream