Гэта здарылася 7 снежня ў часе праверкі машыны супрацоўнікамі ДПС.

«За 90 км да Кіева нас спыніў атрад ДПС і падчас праверкі дакумантаў у машыны нехта прабіў колы», — паведаміў радыё «Свабода» маладафронтавец Мікалай Дзямідзенка.

Мікалай з сябрамі выехаў зь Менску 6 снежня на аўтобусе. У той вечар міліцыя спыніла каля Мар’інай Горкі аўтобус зь беларусамі, якія ехалі на Эўрамайдан. Усяго ў аўтобусе было 52 пасажыры.

Далей яны былі вымушаныя дабірацца аўтаспынам да Гомеля, а адтуль на машыне працягнулі шлях у Кіеў.

Дзямідзенка кажа, што на ўкраінскай мяжы іх 4 гадзіны даглядалі і дапытвалі па адным. «Яны прымушалі нас падпісаць дакумант, што мы ня будзем удзельнічаць у акцыі пратэстаў».

За 90 кілямэтраў да Кіева аўтамабіль спыніў атрад ДПС.

«Пакуль у кіроўцы правяралі дакуманты, нам нехта прабіў колы», — паведаміў Дземідзенка. — Далей мы ізноў дабіраліся на папутках».

Такім чынам на дарогу зь Менску да Кіева сямёра маладафронтаўцаў патрацілі суткі. Цяпер яны на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?