Апазіцыя абяцае заблакаваць Межыгор'е, калі на працягу 48 гадзін ўрад Мікалая Азарава не будзе ў адпраўлены ў адстаўку, паведамляе «Украінская праўда».
Пра гэта заявіў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сяргей Пашынскі на чале калоны апазіцыі, якая адправілася ў Адміністрацыю прэзідэнта з мітынгу на Майдане Незалежнасці.
«Януковіч, мы табе даём 48 гадзін. Калі за гэты час Захарчанка не будзе арыштаваны, калі ўрад Азарава не будзе адпраўлены ў адстаўку, калі не будуць вызваленыя палітвязні — мы ідзем на Межыгор'е», — заявіў ён.
Па словах Пашынскага, у нядзелю пратэстоўцы збіраюцца заблакаваць «наглуха» АП і Кабмін.