23:23

Міліцыя ў Кіеве ўжывае тактыку ўдушэння

Закрыты крамы і кавярні ў зоне Майдану. Абаронцаў барыкад не затрымлівалі, але ў іх забіралі біятуалеты і абмяжоўвалі падвоз вады і прадуктаў.

Самаабарону Майдану спецназ без асаблівай цяжкасці з барыкадаў адсоўваў.

За парай выключэнняў: 250 сяброў правай партыі «Свабода» ўтрымалі блакпост каля Адміністрацыі прэзідэнта. А Клічко спыніў трактар на Шаўкавічнай.

Міліцыя расцягвае барыкады з дапамогай трактараў літаральна за хвіліну.

Дэманстрантаў аказалася замала, каб запоўніць такую вялікую прастору. На кожнай з барыкад былі дзясяткі і сотні, але не тысячы людзей.

Спецслужбы і асобы ў цывільным («цітушкі») пабывалі сёння ў офісе галоўнай апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» (канфіскавалі серверы) і на адзіным апазіцыйным Пятым канале.

На самім Майдане ўвечары зноў сабраліся тысячы людзей, нягледзячы на моцны снег.

Тым не менш, на барыкадах учорашняя эйфарыя ў Кіеве змянілася пачуццем бездапаможнасці.

Застаецца адкрытым пытанне, ці дзеянні міліцыі выклічуць масавую мабілізацыю заўтра або ў наступныя выходныя. Сёння Януковічу ўдалося лёгка прадэманстраваць, як ён можа стрымаць пратэстоўцаў і ліквідаваць Майдан. Аднак пры спробе ўвайсці на сам Майдан спецназ сутыкнецца з адчайным супрацівам моладзі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША, старшыня Еўракамісіі і міністры замежных справаў еўрапейскіх дзяржаваў сёння заклікалі ўкраінскія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы. А намесніца сакратара Дзярждэпартамента Нуланд правяла перамовы ў Маскве па ўкраінскім пытанні.

Заўтра Нуланд, а таксама кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Эштан прыбываюць у Кіеў. Еўропа заклікае да правядзення круглага стала ўладаў і апазіцыі.

Калі Януковіч і пойдзе на перамовы, то ў панядзелак ён прадэманстраваў, што будзе іх весці з пазіцыі сілы.

23:42

Сайт Pravda.com.ua зноў ламаюць

Паведамляецца на старонцы УП у фэйсбуку.

«Наш сайт зноў ламаюць. Таму навіны ставім пакуль тут. Станцыі Хрышчацік і Майдан Незалежнасці зноў зачынілі ў сувязі з інфармацыяй аб магчымым замініраванні. Пра гэта паведамляе 5 канал. Станцыі не працуюць ні на ўваход, ні на выхад».

22:30

Міліцыя разбірае барыкады ва Урадавым квартале

Супрацоўнікі праваахоўных органаў разбіраюць барыкады па ўсім перыметры цэнтра Кіева, паведамляе Украінская праўда.

Пра гэта паведаміў дэпутат фракцыі «Бацькаўшчына» Андрэй Шаўчэнка ў сваім Twitter.

Адначасова на рагу вуліц Лютэранскай і Круглаўніверсітэцкай знаходзіцца пікет каля 250 «свабодаўцаў». Сярод іх дэпутаты Ігар Швайко, Андрый Мохнік. Яны з чатырох бакоў акружаны байцамі ўнутраных войскаў.

22:22

Мітынгоўцы адстаялі барыкады на Лютэранскай

у намётавым мястэчку на Лютэранскай, фота Ірыны Арахоўскай

у намётавым мястэчку на Лютэранскай, фота Ірыны Арахоўскай

Салдаты ўнутраных войскаў і байцы спецпадраздзялення «Беркут» пакінулі блокпост майданаўцаў па адрасе Лютэранская, 28. Да гэтага яны сумесна з невядомымі ў цывільным спрабавалі разабраць барыкады, якія там пабудавалі мітынгоўцы.

Адступіць спецназаўцаў прымусілі некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў, якія прыйшлі на дапамогу разам з народнымі дэпутатамі ад ВА «Свабода».

Невядомыя на спецтэхніцы, якія прадставіліся работнікамі камунальных службаў, паспелі загрузіць на машыны біяпрыбіральні майданаўцаў і вывезлі іх у невядомым кірунку.

У разгар канфлікту да барыкадаў прыходзілі і народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў Нестар Шуфрыч і Антон Яцэнка. Самі дэпутаты патлумачылі, што прыйшлі, каб не дапусціць кровапраліцця, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Некалькі аўтобусаў са спецназам ад'ехалі — або адмовіліся выконваць загад, або манеўры, мяркуюць у намётавым мястэчку.

22:10

Кіеў вечарам, фота Ірыны Арахоўскай

у намётавым мястэчку на Лютэранскай, фота Ірыны Арахоўскай

у намётавым мястэчку на Лютэранскай, фота Ірыны Арахоўскай

21:44

Вашынгтон паведаміў Крамлю, што падтрымлівае еўраінтэграцыю Украіны

Вашынгтон заклікае Маскву паўплываць на мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне і зноў выказвае падтрымку на карысць еўрапейскага выбару гэтай краіны.

Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчах у Маскве намесніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыі Нуланд, паведамілі ў пасольстве ў Маскве па выніках яе візіту ў Маскву.

«Намеснік дзяржсакратара Нуланд выказала глыбокую занепакоенасць ЗША адносна сітуацыі ва Украіне і заклікала расійскі бок да мірнага ўрэгулявання праблемы, гарантавання абароны чалавечай годнасці і прыняцця палітычнага рашэння», — паведамілі ў прэс-службе.

«Намеснік дзяржсакратара ЗША выразна патлумачыла расійскім калегам, што ЗША падтрымліваюць выбар Украіны на карысць Еўропы, негвалтоўнае і выключна палітычнае рашэнне сітуацыі, а таксама аднаўленне эканамічнага дабрабыту краіны пры падтрымцы Міжнароднага валютнага фонду», — адзначылі ў пасольстве.

21:37

Станцыю метро Майдан Незалежнасці адкрылі

Мітынгоўцы адкрылі станцыю метро Майдан Незалежнасці для ўваходу і выхаду пасажыраў.

Раней, нягледзячы на заяву уладаў аб адкрыцці станцыі пасля праверкі на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў, уваходы станцыі былі заблакаваныя мітынгоўцамі.

Тры станцыі метро — Тэатральная, Хрышчацік і Майдан Незалежнасці — былі зачыненыя на працягу сямі гадзін. Афіцыйнай падставай для закрыцця стаў ананімны званок аб мініраванні станцый. Пошук выбухоўкі доўжыўся амаль 7 гадзін.

21:35

На вуліцы Лютэранскай каля АП знялі кардон міліцыі

На вуліцы Лютэранскай каля Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве знялі кардон міліцыі з боку вуліцы Шаўкавічнай.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, на Лютэранскую працягваюць падыходзіць людзі і ўдзельнічаць у намётавым гарадку насупраць АП. Таксама тут знаходзіцца да дзесяці народных дэпутат ад ВА «Свабода», сярод іх — лідар фракцыі «Свабода» Алег Цягнібок.

21:25

Кіраўнік МЗС Швецыі: Штурм офісаў апазіцыйных партый — непрыемная практыка

Кіраўнік МЗС Швецыі заявіў, што штурм офісаў апазіцыйных партый — непрымальная для Еўропы практыка.

Пра гэта ён заявіў на сваёй старонцы ў Twitter. «Трывожныя навіны пра штурм узброенымі сілавікамі офіса апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» ў Кіеве. Абсалютна непрымальна ў еўрапейскім грамадстве», — напісаў Більт.

20:33

«УДАР» тэрмінова эвакуяваў супрацоўнікаў з офіса партыі

УДАР эвакуяваў сваіх супрацоўнікаў з офіса партыі на вул. Горкага, 5.

Пра гэта паведамілі УНІАН у прэс-службе палітычнай партыі «УДАР» Віталя Клічко.

У прэс-службе адзначылі, што эвакуацыя звязана з пагрозай захопу памяшкання партыі. Сёння ўзброены аўтаматамі «Беркут» захапіў офіс партыі «Бацькаўшчына». З офіса былі вынесеныя серверы.

Відэа-анлайн з вуліц Кіева, 9 снежня 2013

20:12

Камандзір «беркутаўцаў» разважае пра разгон — відэа «НН»

19:55

19:50

З офіса «Бацькаўшчына» вывезлі серверы

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў сябра партыі, які прысутнічаў у офісе падчас яго блакавання. Ён распавёў, што супрацоўнікаў прымусілі ляжаць на падлозе, пакуль байцы спецслужбаў абшуквалі офіс і ламалі дзверы ў серверны пакой.

Супрацоўнікі «Беркуту» каля офіса «Бацькаўшчыны». Фота Андрій Пишний.

Супрацоўнікі «Беркуту» каля офіса «Бацькаўшчыны». Фота Андрій Пишний.

19:41

У гарадской адміністрацыі Кіева рыхтуюцца да штурму — відэарэпартаж «НН»

19:32

19:13

Міліцыя выцясняе мітынгоўцаў з праезнай часткі заблакаваных у цэнтры Кіева вуліц — МУС

18:58

18:53

«Беркут» штурмуе офіс «Бацькаўшчына» у Кіеве, заяўляюць у партыі

18:50

Інтэрфакс: На Майдане камунальнікі пачалі разбіраць барыкады пратэстуючых

18:42

18:35

Міліцыя ачапіла блок-пасты на Майдане

Фота Оксани Денисової, УП

Фота Оксани Денисової, УП

18:25

Сутычкі каля Дома афіцэраў

Як паведамляюць карэспандэнты «НН» каля Дома афіцэраў пачаліся невялікія сутычкі з міліцыянтамі. Туды з Майдану пайшла вялікая група пратэстоўцаў. Астатнія чакаюць штурму.

18:00

17:56

Кіеўскага Леніна ўжо прадаюць — ад 50 грыўнаў за кг

17:27

17:20

16:20

15:55

Джордж Клуні: У свеце не існуе такой дэмакратыі, у якой ёсць палітвязні – відэазварот

14:53

Януковіч пагадзіўся на круглы стол з апазіцыяй

Падцягванне спецназа да Майдана Незалежнасці было толькі дэманстрацыяй сілы. Гэта стала ясна пасля вось якога паведамлення.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падтрымаў ідэю першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука адносна агульнанацыянальнага круглага стала для знаходжання кампрамісу.

Як паведамляе ў панядзелак прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Краўчук звярнуўся да Януковіча з прапановай правесці агульнанацыянальны круглы стол для знаходжання кампрамісу ў сітуацыі і запрасіць да ўдзелу ў ім прадстаўнікоў і ўлады, і апазіцыі.

Януковіч падтрымаў гэтую ініцыятыву. Па яго перакананні, такі круглы стол можа стаць пляцоўкай для знаходжання разумення.

У прэс-службе паведамлі, што на аўторак, па прапанове Л. Краўчука, запланавана сустрэча чатырох прэзідэнтаў Украіны (Л. Краўчука, Леаніда Кучмы, Віктара Юшчанкі і В. Януковіча) для абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія стаяць перад краінай, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

14:46

 Сілавікам на Майдане падвезлі ежу

14:43

Клічко кажа: «Улада намагаецца псіхалагічна ціснуць і спалохаць, але людзі не збіраюцца сыходзіць і будуць стаяць. Мы заклікаем усіх тэрмінова прыбыць на Майдан».

Унутраныя войскі на Майдане. Фота Сергій Лещенко.

Унутраныя войскі на Майдане. Фота Сергій Лещенко.

14:42

Будынак мэрыі рыхтуецца да штурму

Перакрыты Крышчацік

14:22

Сілавікі перакрылі Хрышчацік каля вуліцы Хмяльніцкага.

Тут знаходзіцца мэрыя. Сюды пад'ехалі аўтобусы з міліцыяй, з іх выйшла 200 байцоў у поўнай экіпіроўцы і пашыхтаваліся.

Фота Andrew Rushkovsky

Фота Рустэма Адагамава

Фота Рустэма Адагамава

Частка сілавікоў выгрузілася з іншага боку ад Майдану Незалежнасці, на Міхайлаўскай плошчы. Трэцяя група перакрыла Хрышчацік у раёне Еўрапейскай плошчы. Сілавікі таксама актывізаваліся каля Адміністрацыі прэзідэнта на Банкавай.

14:09

У мэрыі аддаюць загады адбіраць зброю ў спецназа, паведамляюць журналісткі «Нашай Нівы» з будынка мэрыі. Штурм можа пачацца ў любую хвіліну.

14:04

У бліжэйшыя суткі ва Украіне пахаладае, чакаецца ўварванне арктычнага паветра.

У Кіеве чакаецца невялікі снег. Вецер паўночны, 7-12 м/с, уначы, раніцай парывы да 15-20 м/с. Тэмпература ўначы 8-10° марозу, удзень 6-8° марозу з паніжэннем вечарам да 10-12°.

13:55

На цэнтральную вуліцу Кіева Крышчацік заязджаюць аўтобусы са спецназам, з іх ніхто не выходзіць

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», каардынатары пратэстоўцы, якія знаходзяцца ў будынку мэрыі, заклікалі заставацца на вуліцы толькі ахвотнікаў, а астатніх зайсці ў будынак на 1 паверх. На прыступках, якія вядуць на другі паверх будынка, усталяваны вялікі драўляны шчыт-барыкада.

Міліцыя перакрыла вуліцу Грушэўскага з боку Еўрапейскай плошчы.

Міліцыя ў поўнай экіпіроўцы, уключаючы шчыты — стаяць 200 чалавек, паведамляюць журналісты «Нашай Нівы» з месца падзей.

Але міліцыя кажа, што разгону не будзе, гэта звязана з магчымымі выбухамі.

13:33

«Замініраваны» станцыі кіеўскага метро

Тым часам паведамляецца, што нібыта тры станцыі метро ў Кіеве замініраваны, перадае з Кіева карэспандэнт НН.

Маюцца на ўвазе «Тэатральная», «Крышчацік» і «Майдан Незалежнасці».Праводзіцца эвакуацыя пасажыраў

13:30

Калона спецназа дабралася да цэнтра Кіева

У інтэрнэце з'явіліся фота і відэакалоны спецназаўцаў, якія едуць у Кіеў. З фатаграфіі, зробленай на Бессарабскай плошчы, відаць, што прынамсі частка калоны паспяхова дабралася да цэнтра ўкраінскай сталіцы. У калоне ехалі 17 транспартных сродкаў.

13:11

Ва Украіне знішчылі яшчэ адзін помнік Леніну

Гэта адбылося ноччу ў Катоўску Адэскай вобласці.

Ад помніка, які ўсталяваны на бетонным пастаменце, была адбітая верхняя частка амаль да пояса, яго фрагменты ляжалі ля падножжа пастамента.

Заведзена крымінальная справа па факце хуліганства, паведамляе Unian.

12:45

Спецназ ужо даехаў да Кіева

Аўтобусы з унутранымі войскамі ўжо даехалі да Кіева. Аўтобусы суправаджаюць машыны ДАІ. У калоне едзе 18 адзінак ваеннай тэхнікі. Аўтобусы з ўнутранымі войскамі, якія прарвалі блакаду ў Васількове, ужо заехалі ў Кіеў. Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад «УДАРа» Тарас Кутавы.

Паводле яго слоў, аўтобусы ўжо праехалі іпадром ў Кіеве. «Цяпер аўтобусы ўжо дабраліся метро Дружбы народаў. Спыніць іх немагчыма. Аўтобусы суправаджаюць машыны ДАІ. У калоне едзе 18 адзінак ваеннай тэхнікі», — сказаў Кутавы.

12:16

Спецназ прарваў блакаду ў Васількове і ідзе на Кіеў

Калона аўтобусаў з вайскоўцамі ўнутраных войскаў рухаецца з Васількова на Кіеў, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе кіеўскай абласной міліцыі ў панядзелак.

«Для замены асабістага складу з Васількова выехала калона ў кірунку Кіева».

Аднак людзі, які блакавалі выезд, адзначылі, што не выпусцяць ніякіх аўтобусаў, дадае УНІАН.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Усеўкраінскага аб'яднання «Свабода» са спасылкай на народнага дэпутата Юрыя Бубліка.

У прыватнасці, як распавёў Бублік, з самой вайсковай часткі ў Васількове прарвалася некалькі аўтобусаў са спецназам, аднак яны былі заблакаваныя на адным з мясцовых мастоў.

12:14

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве мітынгуе 3 тыс. чалавек

На Майдане Незалежнасці ў цэнтры Кіева працягваюць мітынгаваць каля 3 тыс. прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, непасрэдна каля сцэны знаходзяцца некалькі сотняў мітынгоўцаў, якія слухаюць музыку ўкраінскіх выканаўцаў.

Нягледзячы на завіруху, людзі патроху працягваюць сыходзіцца на Майдан Незалежнасці. Частка мітынгоўцаў грэецца ля бочак з полымем, частка — у палатках.

Акцыя праходзіць мірна.

11:05

Партыя рэгіёнаў заклікае да дыялогу і разблакаваць будынкі, інакш Кіеў чакае параліч

Партыя рэгіёнаў заклікае разблакаваць урадавы квартал, а палітыкаў — сесці за стол перамоваў, заяўляе першы намеснік старшыні парламенцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў Міхаіл Чэчатаў.

«Прапанова наша адна: разблакаваць неадкладна органы ўлады, забяспечыць нармальную жыццядзейнасць горада і дзяржавы», — сказаў М.Чэчатаў у панядзелак на мітынгу Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Рады Украіны, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Палітык выказаў меркаванне, што ў выніку дзеянняў удзельнікаў улады і цяжкіх умоў надвор'я Кіеву пагражае параліч. «Заўтра вады не будзе, святла, будуць паралізаваныя дарогі», — мяркуе ён.

Ён таксама падкрэсліў, што сёння трэба звярнуцца да ўдзельнікаў евромайдану з заклікам вярнуцца да звычайнага жыцця.

11:03

Кіеў паралізавалі дзесяцібальныя заторы: горад стаў

Сістэма «Яндэкс. Заторы» па стане на 10:00 паказвае заторы ў дзесяць балаў з дзесяці з пазнакай «Горад стаіць — пешшу хутчэй».

Як паведамляецца, заторы ахапілі цэнтр Кіева і шэраг раёнаў. Вялізны затор сфарміраваўся на ўездзе на Маскоўскі мост. Ускладнены рух на бульвары Лесі Украінкі, бульвары Дружбы народаў, Чокалаўскім бульвары, праспекце Перамогі і 40-годдзя Кастрычніка, вуліцах Гетмана ды інш.

Акрамя таго, складаная сітуацыя на ўсіх пад'ездах да сталіцы Украіны. Нармальная сітуацыя назіраецца на праспекце Бажана ў ў бок Барыспаля, паведамляе Unian.ua

10:28

За знос помніка Леніну яшчэ нікога не пакаралі

У Шаўчэнкаўскім раённым упраўленні кіеўскай міліцыі заяўляюць, што міліцыя не затрымлівала актывістаў за знос помніка Леніну. «У нас няма затрыманых», — заявіла памочнік начальніка упраўлення Наталля Каліноўская.

10:24

10:16

«УДАР» выбачыўся перад кіяўлянамі за перакрытыя вуліцы

Партыя «УДАР» выбачылася перад кіяўлянамі за часовыя нязручнасці, звязаныя з перакрыццем пратэстоўцамі вуліц у цэнтры ўкраінскай сталіцы ва ўрадавым квартале.

«Мы вымушаны гэта зрабіць для ціску на ўладу, якая не чуе грамадзян, якія выйшлі з пратэстам на Майдан Незалежнасці ў Кіеве і на плошчы ў іншых гарадах Украіны. Сёння мы ўсе разам адстойваем нашу будучыню», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай прэс-службай у панядзелак.

«Мы верым, што нязручнасці, звязаныя з перакрыццем вуліц у цэнтры сталіцы, не будуць доўгімі і ўлада пачуе свой народ і яго патрабаванні», — падкрэсліваецца ў заяве.

09:37

«Glory to Ukraine!» and «Get the gang out!»

Ведаеце, як будзе «Слава Украіне!» і «Банду гэть!»? «Glory to Ukraine!» and «Get the gang out!». Гэтыя лозунгі пратэстоўцаў прыводзіць у сваім рэпартажы з Кіева The Wall Street Journal.

Як піша газета, дэманстранты ў сталіцы Украіны патрабуюць ад Януковіча адставіць урад і адмовіцца ад планаў збліжэння з Расіяй.

09:35

У Марыінскі парк сцягваюцца прыхільнікі Януковіча

З раніцы панядзелка ў кіеўскі Марыінскі парк з раніцы панядзелка сцягваюцца прыхільнікі Партыі рэгіёнаў і прэзідэнта Віктара Януковіча.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», на месца правядзення мітынгу ў падтрымку дзеянняў улады накіроўваюцца не менш за 2 тыс. чалавек. Яны ідуць па вуліцы Грушэўскага з боку ст.м. «Арсенальная».

Людзі трымаюць сцягі Партыі рэгіёнаў і дзяржаўныя сцягі Украіны.

Як вядома, у Марыінскім парку знаходзіцца лагер прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў.

09:20

Еўрамайдан за ноч прырос новымі барыкадамі

Пашыраны Еўрамайдан выстаяў ноч, людзі дабудоўвалі новыя барыкады. Там дзяжурылі дэпутаты ад апазіцыі, паведамляе Украінская праўда.

«Самы аддалены пост ад Майдана размешчаны на скрыжаваннях завулку Крапаснога з вуліцамі Грушэўскага і Інстытуцкай. Барыкады ўзведзеныя. Жалезныя канструкцыі нават звараныя», — напісаў у сваім Facebook дэпутат Алег Медуніца.

На фота: вуліца Грушэўскага і завулак Крапасны, фота Алега Медуніцы.

На фота: вуліца Грушэўскага і завулак Крапасны, фота Алега Медуніцы.

«Уладкаваныя пункты абагравання, ёсць падвоз харчавання. Тут пастаянна да паўтысячы чалавек. Атмасфера надзвычайная», — дадаў ён.

Пад раніцу ў сацыяльных сетках з'явіліся паведамленні, што каля тэатра імя Івана Франка ёсць пяць аўтобусаў з міліцыяй.

Еўрамайдан замер у чаканні. Па перыметры барыкадаў мабілізаваліся мітыгоўшчыкі і атрады самаабароны. Бяспеку Майдана забяспечваюць ветэраны сілавых структур і былыя воіны-афганцы.

На рагу Інстытуцкай і Крапаснога завулка.

На рагу Інстытуцкай і Крапаснога завулка.

Да Дома афіцэраў каля Марыінскага парку таксама пад'ехалі каля 20 аўтобусаў. Мітынгоўцы пайшлі ў разведку, аднак да аўтобусаў нікога не пускаюць.

Актывісты плошчы — з Дэмальянсу — збіраюцца правесці ляжачы пратэст пад сценамі Генпракуратуры. Пратэст павінен пачацца а 9 гадзіне раніцы (паводле Мінска).

Эвалюцыя елкі ў 2006-2013 гг., калаж Віктара Віктаравіча

Эвалюцыя елкі ў 2006-2013 гг., калаж Віктара Віктаравіча

09:18

Карта барыкадаў на вуліцах Кіева

У нядзелю ў цэнтры Кіева зноў сабраліся сотні тысяч людзей. Яны патрабавалі адстаўкі алігархічнага рэжыму і еўраінтэграцыі.

Каб дабіцца выканання сваіх патрабаванняў, яны заблакавалі вуліцы, якія вядуць да ўрадавых будынкаў, у тым ліку Адміністрацыі прэзідэнта і Кабінета міністраў.

Мапа барыкадаў у цэнтры сталіцы Украіны.

09:15

Сікорскі: Апазіцыя робіць памылку, патрабуючы адстаўкі Януковіча

Украінская апазіцыя робіць памылку, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Віктара Януковіча, лічыць міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала TVN24, паведамляе РІА Новості.

«Патрабаванне адстаўкі прэзідэнта Украіны — гэта палітычная памылка, таму што прэзідэнт з'яўляецца тым чалавекам, які прымае рашэнні аб стварэнні кааліцыйнага ўрада ці аб падпісанні пагаднення аб асацыяцыі» — лічыць польскі міністр.

Сікорскі заклікаў бакі канфлікту да спакою, ахарактарызаваўшы цяперашнюю сітуацыю як клінч, які могуць развесці толькі лідары Украіны, саступіўшы ў патрабаваннях.

«Украінскія эліты стаяць перад гістарычным выбарам. Спадзяюся, што яны пройдуць гэта выпрабаванне», — падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, Сікорскі стрымана ўхваліў знос помніка Уладзіміру Леніну ў цэнтры Кіева.

Таксама падчас гэтай праграмы Сікорскі параўнаў аднаго з магчымых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла ва Украіне Віталя Клічко з першым прэзідэнтам Польшчы пасля звяржэння ў ёй камуністычнага рэжыму Лехам Валенсам, паведамляе УНІАН.

«Вельмі цікавая асоба. Бачу пэўнае падабенства з Лехам Валэнсам», — адзначыў Сікорскі. У той жа час ён лічыць, што Клічко «яшчэ не да канца палітычна сфармаваны». «Бачу ў яго такую харызму ў кантакце з натоўпам. Мабыць, гэта лепш вызначаць тыя, хто быў на Майдане, але здаецца, што самой паставай дамінуе над асяроддзем», — дадаў польскі міністр.

Сікорскі адзначыў, што ведае ва ўкраінскім палітыкуме некалькіх людзей, якія могуць рэалізаваць ва Украіне рэформы, неабходныя для інтэграцыі з Еўрапейскім саюзам. Сярод іх ён назваў былых міністраў замежных спраў Арсенія Яцанюка і Пятра Парашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0