Знесены 8 снежня апошні кіеўскі помнік Леніну ўжо прадаюць па кавалках у інтэрнэце.

Так, на сайце kiev.ko.slando.ua за кавалак ног або тулава просяць ад 50* грыўнаў за кілаграм.

«Цана фрагментаў Леніна залежыць ад часткі цела і вагі. Далонь (вага 13 кг) каштуе 1000 грыўнаў, кавалачак рукі (17 кг) — 750 грыўнаў. Кавалкі ног і тулава прадаем на вагу — 50 грыўнаў за кіло.

Галава — неацэнная. За яе прапануйце сваю цану», — піша прадавец.

*1 грыўна каштуе каля 1150 беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0