“Наша Ніва”: Вы чакалі, што публікацыя пра арышт Уладзімера Холада можа стаць падставаў для звароту ў суд сп.Праляскоўскага?

Марына Коктыш: Безумоўна, што не чакала. Мне падалося, што ў гэтым артыкуле я зрабіла ўсё, як і павінен рабіць сапраўдны журналіст. Я сабрала поўны спэктар меркаваньняў адносна арышту Холада. Патэлефанавала ў МУС, ягонай жонцы, выказаўся на гэты конт і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Усё было зроблена вельмі акуратна. У самім артыкуле хапала словаў-маркераў кшталту “кажуць”, “ёсьць меркаваньне”, “ходзяць чуткі”. Толькі пасьля ішла фраза “але Праляскоўскі знаходзіцца на свабодзе”. Я не абвінавачвала ідэоляга ні ў якіх злачынствах і не заклікала пасадзіць яго ў турму. Але суд не ўспрыняў нашы довады. Мне здаецца, што я ўсё зрабіла правільна.

“НН”: Ці чаканым для Вас стаў вырак суду?

МК: Яшчэ да пачатку афіцыйнага працэсу мы хацелі неяк залагодзіць справу. Сустракаліся з адвакатам Праляскоўскага, але ніякія нашы прапановы не былі пачутыя. Ісьцец быў адразу настроены рашуча ісьці да канца. Рашэньне судзьдзі Жулкоўскай было адначасова і чаканым і нечаканым. Я да апошняга спадзявалася, што суд прыме бок газэты. На працэс прыходзілі чытачы, якія казалі, што “Народная воля” ні ў якім выпадку не зьбіралася абразіць Алега Праляскоўскага. Але ж вы самі цудоўна ведаеце, што такое беларускія суд. Апраўдаць нас у спрэчцы з такім высокім чыноўнікам судзьдзя проста не наважылася. Цяпер мы будзем абскарджваць рашэньне і спадзяюся, што хоць у некага з судзьдзяў хопіць сумленьня і мужнасьці прыняць наш бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?