Задаць Верцы Сярдзючцы самае актуальнае на сённяшні дзень пытанне журналістам удалося падчас маскоўскага канцэрту «Песня года 2013».

Артыстка вельмі эмацыйна пракаментавала сітуацыю ў яе роднай краіне, у прыватнасці, жорсткае збіццё мірных мітынгоўцаў на Майдане, піша viva.ua.

«Наогул я не ўмешваюся ў палітычную сітуацыю, — заявіла Сярдзючка. — Але я б пазабівала іх! Паздымала б маскі і паглядзела! Гэта асабістая справа кожнага — хто за, хто супраць, тут справа ў іншым. Зорцы ніколі нельга выказваць сваю пазіцыю. Мы не на Захадзе. Калі б я жыла на Захадзе, я б ужо такое сказала! Але я ўжо раз спела «Lasha Tumbai»…

Калі б я дзесьці выступіла, — у тым лагеры, або ў гэтым, — мяне б знішчылі. Але тыя людзі, якія стаяць на Майдане, — вялікія малайцы. Студэнты выйшлі на мірную дэманстрацыю на Майдан, і тут гэтыя дзядзькі з палкамі… Што такое, у чым справа?! Я б у морду ўчапілася! Я не Клічко, але я б зрабіла з іх Паветкіна! Я за студэнтаў!»

Да каго варта далучыцца Украіне — Еўрасаюза або Мытнага саюза, Верка Сярдзючка сцвярджаць не бярэцца.

«Я не магу выбіраць, я голуб свету! Вы што, з глузду з’ехалі? Я ўсюды езджу, зарабляю грошы, як я магу нешта сказаць?» — адзначыла зорка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?