Пра гэта ён заявіў у аўторак на нарадзе па вырашэнні праблемных пытанняў у будаўнічай галіне і ўдасканаленні працы з кіраўнічымі кадрамі.

Лукашэнка падкрэсліў, што нярэдка ўчасткі атрымліваюць грамадзяне і суб'екты гаспадарання, хай і законна, але не для будаўніцтва, а для спекуляцыі — прамога ці прыхаванага перапродажу. Ён загадаў старшыням райвыканкамаў і абласцей забараніць любое адчужэнне ўчастку, пакуль уласнік ці арандатар не зробіць тое, для чаго зямля была прадастаўлена — будзе гэта будаўніцтва дома ці кавярні, аўтастаянкі ці арганізацыя вытворчасці.

Лукашэнка запатрабаваў жорстка абмежаваць выпадкі, калі аб'екты будаўніцтва свядома праектуюцца з выхадам за межы вылучанага зямельнага ўчастку. Бо затым забудоўшчыкі прэтэндуюць на бясплатнае павелічэнне занятых плошчаў, прычым часам у паўтара раза. Ён заявіў, што Мінск і сталічная вобласць вылучаюцца цяганінай і бюракратызмам у сферы зямельных адносін. Тут зацягваюцца тэрміны вылучэння зямельных участкаў, заднім днём афармляюцца рашэнні, не прымаюцца своечасовыя меры па кантролі за мэтавым выкарыстаннем участкаў. Выправіць гэта Лукашэнка даручыў кіраўніку Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку і кіраўніку Міншчыны Сямёну Шапіру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?