Амаль $700 тысяч выдзеліў урад Румыніі аматарам папулярнай гульні Farmville, якая імітуе развіццё ўласнай фермы.

Улады лічылі, што грошы прызначаліся на падтрымку рэальнага «хатняга прадпрыемства».

Паводле брытанскага выдання Metro, «фермерам» атрымалі за тры гады дзяржаўных датацый на $681 тыс.

Ашуканцы заяўлялі, што на васьмі сваіх фермах утрымліваюць 1860 кароў, патрабуючы субсідыі ў $163 на кожную жывёлу.

Пры гэтым, зламыснікі сцвярджаюць, што ў першапачатковай заяўцы яны прасілі грошай менавіта на развіццё фермы ў Farmville, а не на рэальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Злачынную схему ўдалося раскрыць толькі ў жніўні гэтага года.

Ашуканцы скарысталіся дзяржаўнай праграмай, разлічанай на дапамогу малому і сярэдняму бізнесу і аднаўленне сельскагаспадарчых рэгіёнаў.

Сродкі вылучаліся з фондаў ЕС. Злачынцы мелі на руках усе паперы на фальшывых жывёл. Зрэшты, для праходжання медагляду яны набылі і некалькі сапраўдных кароў.

Пасля таго, як выплаты спыніліся, ашуканцы падалі ў суд на ўлады Румыніі, называючы свой бізнес цалкам легальным.

Калі інспектар запатрабаваў прад'явіць кароў, пазоўнікі адказалі, што паводле румынскіх законаў яны не абавязаныя гэта рабіць.

Farmville для «Фэйсбука» — адна з самых папулярных сёння камп'ютэрных гульняў у сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?