Смак Беларушчыны. / Генадзь Кісялёў. — Мінск: Лімарыус, 2013. — 498 с.

Як моцна можна любіць Беларусь? Восем гадзін у дзень, дванаццаць… Два дні на тыдзень, пяць, сем. Адзінацць месяцаў на год, дваццаць. Гэта не да месца параўнанне, канечне. Беларусь можна любіць альбо не любіць. Але вось колькі можна для яе выдаткоўваць свайго жыцця — справа, якая мае какрэтныя межы: часовыя, матэрыяльныя…

Сёлета выдалі чарговую кнігу даследчыка Генадзя Кісялёва. Яго пяць гадоў няма з намі, а спадчына яго перавыдаецца, публікуюцца новыя кнігі.

«Смак беларушчыны» — гэта дзве кнігі пад адной вокладкай: «Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі» (першае выданне было ў 1994) і «Смак беларушчыны», якую аўтар склаў з дзясятак гадоў таму, але выданне з’явілася толькі цяпер. І хаця паміж выхадам кніг дваццаць гадоў, не адчуваецца разрыву: другая пісалася ў працяг першай.

Пра што кніга? Найперш пра Каліноўскага і ягоных паўстанцаў.

Хто стаяў плячом да пляча супраць расійскіх карнікаў, а хто пісаў даносы на сваіх паплечнікаў? Як «расколвалі» арыштаваных інсургентаў? Чаму адных вешалі, іншых адпраўлялі на катаргу?

Аўтар піша пра тую эпоху, ХІХ стагоддзе, пра асобаў, якія ўплывалі на час і падзеі — тых, хто сёння стаў нацыянальным сімвалам у Беларусі (Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Купала) а іншых ведае і не кожны даследчык (Чудоўскі, Галубовіч, Сэн-Клер).

«Смак Беларушчыны» — матэрыяльнае ўвасабленне адданасці Генадзя Кісялёва Беларусі. Калі выпіскі з архіўных дакументаў, копіі саміх дакументаў, звесткі з лістоў збіраюцца дзесяцігоддзямі перад тым, як трапіць на старонкі газет, часопісаў, кніг. Не чакаў выніку адразу, а зацята працаваў. Гэта чалавек-энцыклапедыя.

 

…Дык колькі жыцця можна выдаткаваць для Беларусі? — Усё да кроплі, як паказвае прыклад Кісялёва: даслечыка няма з намі, а ягоная праца на ніве Беларушчыны дае плён і сёння.

 

Кніга «Смак Беларушчыны» выйшла дзякуючы руху «За Свабоду», грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі «1863», грамадскай кампаніі «Гавары праўду», міжнароднаму кансорцыуму «ЕўраБеларусь».

 

Набыць выданне можна ў Акадэмкнізе (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?