Ва Украіне адкрыта 19 крымінальных спраў у сувязі са збіццём журналістаў, якія асвятлялі акцыі ў Кіеве, паведаміў старшыня парламенцкага камітэта па пытаннях свабоды слова і інфармацыі Мікалай Таменка.

«На сённяшні дзень яшчэ 4 журналісты афармляюць справы, 19 — адкрыта. З 19-ці — адзін польскі журналіст, 18 — нашых журналістаў, якія працуюць на ўкраінскія і замежныя СМІ», — сказаў ён, выступаючы на Майдане Незалежнасці ў аўторак.

Па словах Таменкі, журналісты напісалі заявы па 171 артыкуле Крымінальнага кодэкса (перашкаджэнне прафесійнай дзейнасці). «Для нас прынцыпова тое, што беркутаўцы, ведаючы, што гэта журналісты, білі іх», — растлумачыў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?