Музычна-вандроўны аркестрык Vuraj прапануе ўсім жадаючым тэатралізаваную праграму да Новага года і Калядаў.
«Гэта адмысловая праграма з песнямі і танцамі, з казкамі, гульнямі, чароўнымі падарункамі і сюрпрызамі, — раскавае Сяргей Доўгушаў, лідар гурта. — Мы вырашылі стварыць вельмі аўтэнтычную імпрэзу, Дзед мароз у нас — Зюзя, сярод іншых персанажаў — Каза-танцорка, і, напрыклад, дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь.
І, канешне ж, музыка — мы карыстаемся народнымі інструментамі, нашыя песні грунтуюцца на фальклоры, на запісах аўтэнтычных спеваў».
Зараз Vuraj адкрыты для прапановаў — кожны жадаючы можа звярнуцца да музыкаў, запрасіць іх на свята.
«Мы такі вандроўны аркестрык, — кажа спадар Доўгушаў. — Як тое было ў Сярэдневеччы, калі музыкі вандравалі з горада ў горад.
Нашу калядную праграму мы прэзентуем на Ялінцы ў клубе Loft, таксама выступім у Віцебску.
Аднак, да нас можна звяртацца — часам нас запрашаюць сем’і, каб зладзіць сапраўдныя беларускія Каляды».
Кантактаваць з гуртом Vuraj можна праз email [email protected], а таксама праз старонку Укантакце.
Прапануем чытачам «Нашай Нівы» некалькі трэкаў з каляднай праграмы»:
***