Ў сувязі з рамонтам чыгуначнага моста ў Бабруйску 8‑10 кастрычніка будуць зьмененыя маршруты і графікі цягнікоў. Будзе зачынены ўчастак чыгункі Асіповічы‑Жлобін, з‑за чаго 14 дальніх маршрутаў будуць ісьці праз Магілёў, а не праз Бабруйск, пры гэтым час паездкі павялічыцца на дзьве гадзіны. Некаторыя цягнікі будуць адмененыя, ў тым ліку Гомель‑Менск, Менск‑Гомель, Калінкавічы‑Жыткавічы, Баранавічы‑Жытомір, Гомель‑Магілёў.

Падчас рамонту будзе ўзмоцнена праезная частка жалезабэтоннага мосту празь Бярэзіну, заменена старое моставае палатно, а таксама праведзена гідраізаляцыя шэрагу берагавых жалезабэтонных пралётных пабудоў моста. На аднаўленьне мосту празь Бярэзіну выдаткавана 8 мільярдаў рублёў. Рамонтныя работы будуць праводзіцца і надалей, і скончацца толькі праз тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0