Намеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Рагозін, які курыруе абаронны комплекс паабяцаў, што Расія прыменіць ядзерную зброю для абароны, калі на яе нападуць.

«Мы ніколі не памяншалі ролю ядзернай зброі, зброі помсты як вялікага ўраўняльніка шанцаў».

Па словах Рагозіна, любы агрэсар або група агрэсараў павінны разумець, што ў расійскай ваеннай дактрыне не выключана прымяненне ядзернай зброі і такая магчымасць з'яўляецца галоўным фактарам стрымлівання правакацый і агрэсіі ў дачыненні да Расіі.

«Мы, безумоўна, у пэўных сітуацыях будзем звяртацца да абароны … з дапамогай ядзернай зброі», — заявіў віцэ-прэм'ер.

Раней Дзмітрый Рагозін паведамляў, што і Расія і ЗША праводзяць эксперыменты па стварэнні гіпергукавай зброі. Паводле яго слоў амерыканскія і расійскія спецыялісты ідуць нос у нос па гэтых тэхналогіях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?