Калі з украінскіх універсітэтаў будуць выгнаныя студэнты, якія ўдзельнічаюць у пратэстах, польскі ўрад гатовы фінансаваць 50 стыпендый для іх - заявіла у сераду міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы праф. Лена Калярска-Бабіньска.

«Мы хочам даць салідную падтрымку для студэнтаў з Украіны Гэтыя стыпендыі фінансуюцца ўрадам, таму ў дадатак да месцаў у ВНУ студэнты атрымліваюць істотную фінансавую падтрымку Яны змогуць пачаць навучанне адразу пасля зімовых святаў», - расказала міністр.

Яна патлумачыла, што стыпендыі прызначаны для тых, каго адлічаць з ВНУ або будуць пераследаваць за ўдзел у праеўрапейскіх акцыях пратэсту ва Украіне. «Мы памятаем важнасць стыпендый для нас у камуністычны перыяд, калі нас пераследавалі ва універсітэтах», - падкрэсліла пані міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?