Свет1616

Часопіс Time назваў Чалавекам года Папу Францішка 

Амерыканскі штотыднёвы часопіс Time назваў Чалавекам года-2013 Папу Францішка. Гэта першы за многія гады нееўрапейскі Папа, з якім звязваюць вялікія надзеі на пазітыўныя змены ў Каталіцкай царкве.

Традыцыйна часопіс Time называе «Чалавека года» ў апошнім снежаньскім нумары. Гэта мусіць быць чалавек, які найбольш паўплываў на лёс чалавецтва.

Намінацыя Time прысуджаецца з 1927 года, калі гэтым званнем уганаравалі лётчыка Чарльза Ліндберга, які ўпершыню ў гісторыі ў адзіночку пераляцеў Атлантыку.

Персону года выбірае выключна выканаўчы рэдактар часопіса. У розныя гады Чалавекам года станавіліся Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джордж Буш, Міхаіл Гарбачоў (двойчы — у 1987 і 1989), абстрактны Амерыканскі салдат, а таксама карыстальнік інтэрнэту.

У 2007 годзе Чалавекам года стаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У 2010 годзе — заснавальнік і кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукерберг. У 2011 годзе Чалавекам года зноў абраны зборны вобраз: «пратэстовец» («мяцежнік»).

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант10

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант10

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць