Другую паразу запар пацярпела мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 11 снежня на сваёй пляцоўцы беларускі клуб прайграў чэхаўскаму «Віцязю» з лікам 0:2 (0:1, 0:1, 0:0).
Пасля 36 матчаў «Дынама» з 36 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва і апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч беларускі клуб правядзе 13 снежня супраць дынамаўцаў Масквы.