Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы, і да іх рэдакцыя «ARCHE» прымяркоўвае шырокі распродаж часопіснай і кніжнай прадукцыі са зніжанымі цэнамі на ўсе прапанаваныя пазіцыі.

Усяго на распродаж выстаўляюцца 20 выданняў (11 нумароў «ARCHE» і 9 кніг) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку.

Усе гэтыя выданні можна замовіць да 24 снежня ў рамках распродажу, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected].

Цана кожнага выдання (не ўключаючы кошту дастаўкі) пазначана непасрэдна пры кожнай пазіцыі. Дастаўка аднаго выдання, у залежнасці ад яго вагі, можа каштаваць ад 20 да 30 тысяч рублёў. Пры замове камплекта выданняў ад 5 асобнікаў дастаўка робіцца за наш кошт.

Падрабязней пра акцыю чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0