Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка ня ўвойдзе ў кааліцыю, у якой будзе Партыя рэгіёнаў Віктара Януковіча. Стварэньне такога саюзу разам зь яе Блёкам і Нашай Украінай запрапанаваў прэзыдэнт Віктар Юшчанка.

У заяве, зьмешчанай на сайце Блёку Юліі Цімашэнкі, напісана, што гэтая групоўка застанецца ў апазыцыі, калі паўстане кааліцыя Партыі рэгіёнаў і Нашай Украіны.

«Гэтак больш сумленна й лепш для краіны, чым быць палітычнай аховай для мафіі»‑, піша Юлія Цімашэнка.

Блёк Юліі Цімашэнка зазначае, што партыя гатовая стварыць «аранжавую кааліцыю», згодна з ранейшай дамовай, з Нашай Украінай.

Polskie Radio

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0