Сёння раніцай у 8.40 інспектары Гродзенскай ДАІ затрымалі ў вёсцы Парэчча за рулём Citroen маладую жанчыну ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Яе аўтамабіль прыцягнуў увагу тым, што ў часе руху віляў з боку ў бок.

Акрамя яе і яе дзіцяці ў салоне Citroen знаходзілася яе сяброўка з другім дзіцем, растлумачылі ў Гродзенскай ДАІ.

У выдыханым паветры кіроўцы выявілі 1,99 праміле алкаголю.

Пазней 28-гадовая жанчына патлумачыла, што напярэдадні ўвечары выпіла 2 літры піва.

Даведка

Пры алкагольным ап'яненні ад 1,2 да 2,4 праміле немагчыма ехаць. Вочы ўсё больш губляюць сваю здольнасць.

Увага прыкметна пагаршаецца. Вельмі моцная саманадзейнасць і расслабленасць. Парушаецца рэакцыя і прысутнічае моцнае запаволенне.

Прысутнічае страта раўнавагі. Стыль кіравання робіцца рызыкоўным. Арыентацыя ў прасторы прыносіць вялікія праблемы.

Пры кіраванні дапускаюцца памылкі, замест педалі тормазу можна націснуць газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?