Учора стала вядома, што ад запрашэньне ў нацыянальную зборную каманду Беларусі адмовіўся нападнік італьянскай “Пізы” Віталь Кутузаў. Футбаліст матываваў сваё рашэньне тым, што ягоны клюб зараз знаходзіцца на пад’ёме і можа рэальна прэтэндаваць на выхад у Сэрыю А. «Я разумею, што сёньня больш патрэбны клюбу, чым зборнай», – заявіў Кутузаў.

Ведаючы круты характар новага трэнэра зборнай Бэрнда Штанге, можна не прадказаць, што гэта быў апошні выклік Кутузава ў галоўную каманду краіны. Нагадаем, што гэта ўжо ня першая канфліктная сытуацыя ў зборнай з прыходам нямецкага спэцыяліста. Яшчэ раней на выклікі ў зборную не адгукнуліся футбалісты томскай “Томі” Віталь Булыга і Аляксандар Кульчы. Няма ў камандзе і дасьведчаных абаронцаў Сяргея Штанюка і Сяргея Гурэнкі. Штанге фактычна лепіць абсалютна новую каманду.

Наступны матч зборная правядзе 13 кастрычніка ў Гомель зь Люксэмбургам, пасьля чаго 17 кастрычніка будзе выезд на таварыскую гульню ў Ізраіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?