Расійскаму апазіцыйнаму палітыку Барысу Нямцову забаранілі ўезд ва Украіну. Пра гэта яму сказалі проста ў кіеўскім аэрапорце.

Служба бяспекі Украіны не патлумачыла прычыну, па якой Нямцову адмовілі ва ўездзе, і не ўдакладніла, як доўга гэта забарона будзе доўжыцца.

Раней, 2 снежня, Барыса Нямцова затрымалі ў Маскве за несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку Еўрамайдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?