Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У суботу, 14 снежня, сітуацыя ў атмасферы зменіцца. Паветра з паўночных шырот зноў абумовіць пахаладанне. Уначы чакаецца мінус 3—9 градусаў, днём — ад 7 градусаў марозу па паўночным усходзе да 2 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Істотных ападкаў не чакаецца.

У нядзелю на тэрыторыю Беларусі з Заходняй Еўропы перамесціцца атмасферны фронт.

Пад яго ўплывам уначы месцамі, а днём на большай частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег, днём у заходніх раёнах - мокры снег з дажджом і слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях паветра можа астываць да мінус 7—12 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 6 па паўночным усходзе да плюс 3 грудсаў па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

«У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі зноў пачнуць фарміраваць цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання», — адзначыла Людміла Парашчук.

Ападкаў чакаецца нямнога, толькі ў асобных раёнах пройдзе невялікі мокры снег і дождж. Месцамі будуць згушчацца туманы, дзе-нідзе магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём будзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

«Такі тэмпературны фон на 3-4 градусы будзе перавышаць кліматычную норму для сярэдзіны снежня», - падкрэсліла Людміла Парашчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?