Каля 200 тыс. дамоў у Фінляндыі засталіся без святла з-за урагану «Сейя», які абрынуўся на краіну ў чацвер вечарам.

Больш за ўсё пацярпелі раёны ў паўднёва-заходняй і паўднёвай частках краіны. Хуткасць ветру на ўзбярэжжы дасягала 30 м/с.

На аднаўленне падачы электрычнасці пойдзе некалькі дзён. Пакуль ўраган не слабее, моцныя парывы ветру зафіксаваныя ў фінскай сталіцы.

З-за падзення дрэў на чыгуначныя рэйкі спынены рух цягнікоў адразу на некалькіх кірунках, пасажыраў дастаўляюць да месцаў прызначэння на аўтобусах.

Акрамя таго, некалькі паромаў ноччу не змаглі адплыць ад Аландскіх астравоў з-за моцных хваляў на моры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?