25-гадовы чытач з Рэчыцы падпісаў на «НН» ахвочых на снежань. Менавіта з такой прапановай ён звярнуўся праз сваю старонку ЎКантакце

Ігар Міхалеўскі — сталы чытач і падпісчык «Нашай Нівы». Ідэя падпісаць іншых людзей, прычым за ўласны кошт, прыйшла сама сабой:

«Мне захацелася дапамагчы сваім суайчыннікам далучыцца да незалежнай беларускай думкі, да беларускай мовы, падзяліцца вольным паветрам. Я падумаў, што такім чынам змагу спрычыніцца да нашай агульнай справы. Няхай не ўсё з запланаванага атрымалася, але пэўны плён ёсць», — перакананы маладзён.

Праз сваю старонку ў сацыяльнай сетцы ЎКантакце Ігар распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што гатовы падпісаць на снежань 10 чалавек. Адгукнуліся пакуль усяго 6 ахвочых — жыхары Гомеля, Рэчыцы і Менска — галоўным чынам таму, што абвестка атрымала невялікую колькасць рэпостаў.

«Наступным разам буду выкарыстоўваць альтэрнатыўныя спосабы інфармавання», — не засмучаецца Ігар і дадае. — Калі хто мае патрэбу і жаданне, звяртайцеся ў Рэдакцыю «Нашай Нівы» і паведамляйце свае звесткі. Я гатовы гатовы падпісаць 10 чалавек таксама і на студзень».

Паважаныя чытачы і наведнікі сайта!

Запрашаем далучыцца да акцыі «нашаніўскае» салідарнасці! Вакол нас ёсць людзі, якія з розных прычынаў не маюць магчымасці набываць і выпісваць газету ці наведваць сайт. Нямала і тых, што пакуль папросту не ведаюць пра «Нашу Ніву».

Зрабіце падарунак сваім блізкім, сябрам, суседзям і калегам па працы!

На сёння ёсць шмат спосабаў падпіскі і яе аплаты. Да канца года магчыма падпісацца па мінімальным кошце праз Рэдакцыю:

24000 руб. – на месяц;

72000 руб. – на квартал;

144000 руб. – на паўгода.

Падтрымайце ПЕРШУЮ БЕЛАРУСКУЮ ГАЗЕТУ!

Пашырайце вольную беларускую прастору!

Зрабіце свой унёсак у адбудову нашага Агульнага Беларускага Дому!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0