Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адхіліў ад пасады мэра Кіева Аляксандра Папова і намесніка сакратара Рады бяспекі Уладзіміра Сіўковіча, паведамляецца на сайце прэзідэнта.

Прычына — падазрэнне ў датычнасці названых службовых асоб да парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян, якія 30 лістапада 2013 г. знаходзіліся на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, гаворыцца ва ўказе.

Раней Генпракуратура Украіны ўсклала адказнасць за сілавы разгон Еўрамайдану ў ноч на 30 лістапада на Папова і Сіўковіча, запатрабаваўшы адхіліць іх ад займаных пасадаў і настойвае на хатнім арышце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?