На Еўрапейскай плошчы ў Кіеве пачаўся мітынг прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў, перад прысутнымі выступіў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў.

Паводле Азарава, акцыі пратэсту адбываюцца толькі ў сталіцы Украіны Кіеве.

«Я валодаю інфармацыяй — толькі ў Кіеве ў нас адбываюцца гэтыя падзеі, а ўся астатняя краіна ў пераважнай большасці спакойная. І мы павінны і Кіеву даць спакой. Я зараз ехаў на гэты мітынг і з болем у душы глядзеў на тое, што адбываецца ў Кіеве. Так давайце набярэмся мужнасці, я звяртаюся да палітыкаў, давайце скажам сваім людзям — вяртайцеся ў сем'і, займайцеся сваёй справай», — сказаў Азараў.

Ён падкрэсліў, што адказнасць палітыкаў заключаецца ў тым, каб знайсці мірнае вырашэнне супярэчнасцяў. І ў гэтым усе палітыкі павінны аб'яднацца.

«Мы павінны быць адзіныя ў гэтым. Мы можам унутры краіны лаяцца, але па-за ёй мы павінны выступаць адзіным фронтам. Палітыкі, якія прапагандуюць варожасць, нянавісць, падзел Украіны — яны не павінны мець месца ў сённяшняй палітыцы, ім месца на сметніку. Вось гэта ўсе павінны разумець», — заявіў Азараў.

Акрамя таго, прэм'ер заявіў, што Украіне патрэбныя кампенсацыі ад ЕС для развіцця пры падпісання Пагаднення аб асацыяцыі.

Ён таксама назваў спекуляцыямі заявы аб намерах улады падпісаць дакументы па ўваходжанні краіны ў Мытны саюз.

«У панядзелак мы завяршаем перамовы з Расійскай Федэрацыяй. Шмат ідзе спекуляцый вакол гэтага. Нібыта мы там здаем Украіну і падпісваем Мытны саюз. Я катэгарычна абвяргаю гэтыя спекуляцыі», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?