Акцыя ў падтрымку прэзідэнта Віктара Януковіча пачалася з выступу прэм'ера Мікалая Азарава. На мерапрыемства, паводле ацэнак міліцыі, сабралася каля 60 тысяч чалавек.

Удзельнікаў мітынгу звезлі ў Кіеў з паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў Украіны. Гэта пераважна бюджэтнікі і работнікі прадпрыемстваў, якія належаць асобам, звязаным з Партыяй рэгіёнаў.

Мітынг працягнецца ў нядзелю, а потым, паводле задумы арганізатараў, акцыя стане бестэрміновай.

Для яго ўдзельнікаў у Марыінскім парку ўсталявалі намёты. Таксама на Еўрапейскай плошчы паставілі некалькі палявых кухняў.

Удзельнікі мітынгу настойваюць на тым, што яны — за пабудову Еўропы ва Украіне і за спыненне грамадзянскага супрацьстаяння.

Антымайдан, па задумах арганізатараў, мае стаць процівагай дэманстрантам, што ўжо трэці тыдзень патрабуюць еўраінтэграцыі Украіны і адстаўкі ўрада Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0