У турніры Адзіная ліга ВТБ «Цмокі» пацярпелі трэцюю запар паразу.

сёння на «Мінск-Арэне» яны прайгралі самарскім «Чырвоным Крылам» з лікам 66:74 (прычым пасля першай паловы выйгравалі 43:32).

У «Цмокаў» чатыры перамогі і пяць паразаў (першае кола турніру скончана).

Наступны матч мінчукоў у Лізе ВТБ на «Мінск-Арэне» пройдзе толькі праз месяц: 19 студзеня гульня з рыжскім ВЭФам.

У другім коле ў Мінску яны згуляюць яшчэ 16 лютага («Азоўмаш») і 16 сакавіка («Трыумф»). Адпаведна — шэсць гульняў у гасцях.

Нагадаем таксама, што «Цмокі» выйшлі ў другі раўнд іншага турніру — Еўрачэлендж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0