Расійскае кіраўніцтва разгарнула беспрэцэдэнтную вайну за Кіеў паводле «грузінскага» сцэнара.

Пра гэта ў сваёй калонцы на «Эхо Москвы» напісаў былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў, піша «Украінская праўда».

Паводле яго слоў, «летам 2013 супраць Украіны была разгорнута поўнамаштабная вайна новага тыпу — мытная, санітарная, газавая, прапагандысцкая».

Вынікам гэтага стала тое, што падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС у Вільні было сарвана, і на Усходзе і Поўдні Украіны пачуцці да еўраінтэграцыі пачалі пакрысе «астываць».

Іларыёнаў пераконвае, што гэтыя рэгіёны былі ўспрынятыя ў Крамлі як магчымы плацдарм для правядзення асяцінска-абхазскага сцэнара.

«Калі толькі ён абазначыўся, неадкладна быў запушчаны тэзіс аб «расколе» і нават пра «тэктанічны раскол» ва Украіне», — тлумачыць экс-дарадца Пуціна.

Паводле яго слоў, «тады ў бой былі кінутыя новыя прапагандысцкія і іншыя сілы, а ў Маскве пачалося спешнае фармаванне ўдарнага наступальнага злучэння інфармацыйных войнаў новага стагоддзя — агрэсіўнага прапагандысцкага монстра «Расія сёння». І

Іларыёнаў папярэджвае, што далей Расія можа звярнуцца да тых жа крокаў, што і ў Грузіі.

Сярод іх ён называе стварэнне антыеўрапейскіх «плацдармаў», увядзенне іх у канфрантацыю з астатняй краінай і выкарыстанне гэтых «супярэчнасцяў» для дэстабілізацыі сітуацыі.

Пасля гэтага, па словах Іларыёнава, можа рушыць услед зрыў еўраінтэграцыі і «бардэрызацыя «захопленых плацдармаў».

Экс-дарадца папярэджвае, што «чым больш жорсткім будзе супрацьстаянне прадстаўленых у канфлікце ўкраінскіх бакоў, чым больш у ім будзе выказана ўзаемных абвінавачванняў і абраз, чым больш пральецца крыві … тым лягчэй будзе яе (Украіну) «падвесіць» на доўгачасовы кручок па-майстэрску справакаванага ўнутрыўкраінскага канфлікту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?