Слава да Пітэра О'Тула прыйшла з роляй «Лоўрэнса Аравійскага» (1962).

Слава да Пітэра О'Тула прыйшла з роляй «Лоўрэнса Аравійскага» (1962).

Памёр брытанскі акцёр Пітэр О’Тул. Пра гэта паведамляе «Гардыян».

Слава да брытанскага акцёра з ірландскімі каранямі прыйшла паўстагоддзя таму пасля ролі Лоўрэнса Аравійскага ў аднайменным фільме.

Ролі ўладароў замацаваліся за ім у фільмах пра Генрыха ІІ, у стужцы «Калігула» (Ціберый). І нават на схіле кар’еры ён сыграў эксцэнтрычнага караля ў фантастынай стужцы «Зоры пыл».

О’Тул восем разоў намінаваўся на «Оскара» за лепшую мужчынскую ролю, але так і не здабыў яго. У 2003 ён ўсё ж атрымаў ганаровую ўзнагароду Амерыкнскай кінаакадэміі за ўнёсак у развіццё кінематографа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0