16 снежня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Расіі запрасіў беларускага калегу агледзець алімпійскія аб'екты ў Сочы, а таксама ацаніць гатоўнасць да правядзення зімовай Алімпіяды.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Лукашэнка «плануе ў бліжэйшыя дні азнаёміцца з інфраструктурай Алімпійскіх гульняў у Сочы, а таксама праінспектаваць гатоўнасць беларускіх аб'ектаў да гэтай найважнейшай міжнароднай спартыўнай падзеі».

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў «напярэдадні запланаваных 24-25 снежня ў Маскве пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы абмеркавалі парадак дня запланаваных мерапрыемстваў, а таксама прадметна спыніліся на тых пытаннях, па якіх на самітах будуць прымацца рашэнні», паведамляе прэс-служба.

У ходзе размовы былі закрануты і актуальныя тэмы двухбаковых адносін, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?