Пракрамлёўскі рух «Нашы» адправіў ў агітацыйны тур па расейскім гарадам бабруйскі вандроўны тэатар «Дохлая малпа». Мэта туру, які распачаўся 2 кастрычніка й працягнецца 15 дзён – паказаць «сапраўдны твар расейскай апазыцыі».

Сярод пэрсанажаў 4-гадзіннага «спэктакля» «Другая Расея» – Міхаіл Касьянаў, Гары Каспараў, Ірына Хакамада, Эдуард Лімонаў, Міхаіл Хадаркоўскі, Барыс Беразоўскі – і арганізатар апазыцыі Дзядзя Сэм.

На сваім сайце «Нашысты» заявілі, што «мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае рэжысэр, празьмерна эпатажныя. Але мы лічым, што ў спэктаклі даволі дакладна паказаная карціна стасункаў лідэраў «Другой Расеі» і іхніх апякуноў».

Пра бабруйскі вандроўны тэатар «Дохлая малпа» пад кіраўніцтвам рэжысэра Жукова-Майскага невядома нічога. Але ягоная эстэтыка ў найбольшай ступені нагадвае БТ-шныя прадстаўленьні фальшывых геяў на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Пасьля экспарту зь Беларусі аўтарытарызму, прыйшла чарга й прапагандовага балагану.

Андрэй Расінскі паводле сайту «Newsru.com»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0