Адміністрацыя рынку «Косаўскі» папярэдзіла рэдактара «Газеты Слонімскай» і лекара Івана Шэгу, што да 1 студзеня тыя павінны вызваліць памяшканьні, якія цяпер арандуюць.

Прычына — пажарныя службы забараняюць далейшую эксплюатацыю паверха, дзе арандаваліся памяшканьні.

Паводле рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука, ім прапанавалі вызваліць памяшканьні да 1 студзеня.

Валадашчук кажа, што тэрмінова шукае ў горадзе новае памяшканьне, каб не спыняць выхаду газэты.

У іншым месцы рэдакцыя мае яшчэ адно невялікае памяшканьне, але там усю рэдакцыю, асабліва рэклямную службу, разьмясьціць немагчыма.

Іван Шэга арандуе памяшканьне для сваёй недзяржаўнай інфармацыйна-кансультацыйнай установы «Шэгамэдкансульт» усяго некалькі месяцаў.

У гэтай установе Шэга штодзень даваў бясплатныя кансультацыі хворым людзям. Кожны дзень да яго на прыём наведваліся па 5–10 жыхароў Слонімскага і іншых раёнаў.

Ён кажа, што не зьбіраецца высяляцца: «Я заключыў з адміністрацыяй рынку дамову пра арэнду памяшканьня на тры гады. Таму высяляцца пасьля некалькіх месяцаў арэнды не зьбіраюся.

Высяляцца я буду толькі праз суд. А сёньня да мяне на прыём прыйшло шмат хворых людзей, і я працягваю іх кансультаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?