Узамен ён выказаў гатоўнасць дапамагчы гэтай краіне расследаваць шпіёнскую дзейнасць спецслужбаў ЗША.

Вядомы выкрывальнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн выказаў гатоўнасць дапамагчы Бразіліі ў расследаванні шпіёнскай дзейнасці ЗША на яе тэрыторыі.

У адкрытым лісце да бразільскага народу, апублікаваным у аўторак 17 снежня, былы праграміст Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША, падкрэсліў, што ён зможа аказаць гэтую дапамогу толькі ў тым выпадку, калі Бразілія дасць яму палітычны прытулак.

У сваім пасланні Сноўдэн адзначыў, што ён вельмі ўражаны той рэзкай крытыкай, з якой урад Бразіліі абрынулася на амерыканскія шпіёнскія праграмы.

Ён заявіў, што ўжо неаднаразова прапаноўваў Бразіліі дапамогу ў расследаванні выпадкаў незаконнага праслухоўвання амерыканскімі спецслужбамі перамоваў бразільскіх грамадзян, аднак адміністрацыя ЗША спрабуе перашкодзіць яму.

Эдвард Сноўдэн таксама падкрэсліў, што пакуль ён не атрымае пастаяннага палітычнага прытулку, адміністрацыя ЗША будзе чыніць перашкоды яго працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?