Фота прэс-службы прэзідэнта Расіі.
Украінскі бок папрасіў Расію не праводзіць прэс-канферэнцыю па выніках сустрэчы прэзідэнта Віктара Януковіча і яго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта ў сваім Твітэры напісаў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедзіктаў, паведамляе «Украінская праўда».
Прадстаўнікі Януковіча папрасілі Крэмль не праводзіць прэс-канферэнцыю прэзідэнтаў па выніках сённяшняга падпісання расійска-ўкраінскіх дакументаў», — напісаў ён.
«Па Украіне расійскі прэзідэнт будзе адказваць на прэс-канферэнцыі 19 снежня, а Януковіч — у Кіеве», — напісаў Венедзіктаў.
Як вядома, Януковіч адправіўся ў Маскву, дзе чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў у сферах эканомікі, прамысловай кааперацыі, памежнага супрацоўніцтва і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння.
Аднак, што гэта гэта за дакументы, нідзе не паведамляецца. Як вядома, у час падпісання скандальных Харкаўскіх дамоў іх тэкст таксама хаваўся да апошняга моманту.
Апазіцыя асцерагаецца, што могуць быць падпісаны дакументы, звязаныя з Мытным саюзам і ўкраінскай газатранспартнай сістэмай.
Лідар фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандр Яфрэмаў у панядзелак прызнаў, што паказчыкі дзяржаўнага бюджэту залежаць ад пагадненняў, якія будуць падпісаны ў Маскве.