Пачала працаваць інтэрнэт-старонка крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад».

Зараз чытачы газеты маюць магчымасць азнаёміцца з размешчанымі ў ёй матэрыяламі, а таксама з навінамі з жыцця Крычава і ўсходніх раёнаў Магілёўшчыны, паведамляе сайт ГА «БАЖ».

Рэдактар газеты «Вольны горад» Сяргей Няроўны спадзяецца, што адкрыццё ўласнага сайта пашырыць кола прыхільнікаў і чытачоў газеты.

«Адкрыццё ўласнай інтэрнэт-старонкі дазволіць нам падвысіць аператыўнасць у падачы навінавых матэрыялаў.

Таксама мы спадзяёмся пашырыць мэтавую аўдыторыю «Вольнага горада» за кошт моладзі і не толькі. За кошт тых людзей, якія больш увагі надаюць электронным сродкам масавай інфармацыі», — кажа Сяргей Няроўны.

Незалежная газета «Вольны горад» выдаецца накладам 299 асобнікаў, яна распаўсюджваецца на тэрыторыі Крычаўскага і суседніх раёнаў усходняй Магілёўшчыны.

У гэтым годзе споўнілася пятнаццаць гадоў з дня выхаду першага нумару газеты «Вольны горад». За гэты час крычаўскімі журналістамі было выдадзена больш за 500 газетных нумароў.

Газета «Вольны горад» карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод чытачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?