Прэзідэнт Віктар Януковіч падчас сённяшніх перамоў у Маскве з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным фактычна здаў Украіну ў ламбард.

Пра гэта, выступаючы на Майдане Незалежнасці у Кіеве, заявіў лідар УА «Свабода» Алег Цягнібок.

«Януковіч сёння здрадзіў украінцам. Ён сёння фактычна падпісаў пагадненні пад дзяржаўныя гарантыі і фактычна ў ламбард здаў аграпрамысловы комплекс, авіябудаванне, суднабудаванне і г.д. І цяпер гэтымі маскоўскімі грашыма хоча латаць дзіркі ў першым квартале ў дзяржаўным бюджэце», — сказаў Цягнібок.

Паводле яго слоў, «людзі, якія сёння за капейкі прадаюць Украіну, заслугоўваюць адстаўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?