Удзельніцы Pussy Riot Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна могуць быць вызваленыя да Новага года, паведамляе ў сераду, 18 снежня ІТАР - ТАСС са спасылкай на іх адваката Ірыну Хрунову.

Паводле яе слоў, тэрміны вызвалення дзяўчат залежаць ад «жадання калоній», аднак, як мяркуе адвакат, адміністрацыі папраўчых устаноў не захочуць зацягваць гэты працэс.

Між тым, муж Талаконнікавай Пётр Вярзілаў напісаў у Twitter, што ўдзельніцы Pussy Riot могуць выйсці на свабоду ўжо ў чацвер, 19 снежня.

Удзельніцы Pussy Riot Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна, а таксама Кацярына Самуцэвіч у жніўні былі асуджаныя на два гады калоніі за акцыю ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве ў лютым 2012 г. У кастрычніку суд замяніў Самуцэвіч рэальны тэрмін на ўмоўны, палічыўшы яе ролю ў акцыі неістотнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?