Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана збяруцца на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 24 снежня ў Маскве.

Мэта сустрэчы — абмеркаваць асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння дзяржаў — членаў Мытнага саюза, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Як паведамлялася сёння, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся сёння ў Сочы «з рабочым візітам».

Ён па запрашэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна азнаёміцца з інфраструктурай, падрыхтаванай да Алімпійскіх гульняў 2014 года, а таксама праінспектуе гатоўнасць беларускіх аб'ектаў у Сочы да Алімпіяды, казалася ў паведамленні яго прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0