За стагоддзі гісторыі наша Радзіма была рабавана шмат разоў. Культурныя каштоўнасці, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, можна знайсці ў Расеі, Літве, Польшчы, нават у ЗША. Усе гэтыя каштоўнасці не проста кнігі, карціны — гэта дух нашага таленавітага народа! Таму зараз мы павінны зрабіць усе магчымае, каб вярнуць гэтыя скарбы.

Музей гісторыі Магілёва мае магчымасць выкупіць у прыватных калекцыянераў фрагмент Бібліі Францыска Скарыны і «Апостал» Спірыдона Собаля. Гэтыя прадметы маюць выключнае значэнне для нацыянальнай спадчыны.

Я ўпэўнены, што шмат людзей адгукнецца! Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?