Выпадак адбыўся ў Вілейцы 17 снежня ў першай палове дня.
У міліцыю паведамілі, што з 8:30 да 11:40 нехта праз незачыненыя дзверы пранік у спальнае памяшканне дзіцячага садка. Знікла 400 тысяч рублёў.
Пазней высветлілася, што злачынства здзейсніла 22-гадовая памочніца выхавацелькі.
Заведзена крымінальная справа.